Еўрапейская алімпіяда "Наланда». Прызы для вучняў і настаўнікаў!

Дата: 30 марта 2017 в 09:50
388 просмотров

ПАВАЖАНЫЯ ДЫРЭКТАР І АДМІНІСТРАЦЫЯ ШКОЛЫ!

Еўрапейскі цэнтр дыстанцыйнай адукацыі «Наланда» (размешчаны ў горадзе Вільнюс, Літва) запрашае вас прыняць удзел у арганізацыі прэстыжнай міжнароднай дыстанцыйнай алімпіяды «Наланда-2017» для вучняў 2‒11 класаў вашай школы!

Наша місія ‒ выяўленне, развіццё і ўзнагароджанне адораных і таленавітых вучняў па ўсёй Беларусі!

Алімпіяда «Наланда-2017» будзе праводзіцца  з 20 лютага да 30 красавіка 2017 г. 
на сайце www.nalanda.ac

Прадметы: беларуская мова, руская мова, англійская мова, матэматыка, біялогія, інфарматыка.

Усе ўдзельнікі алімпіяды атрымаюць заахвочвальныя граматы і фірменныя ручкі «Наланда-2017». Пераможцаў чакае мноства прызоў: дыпломы, медалі, смарт-гадзіннікі, смартфоны SAMSUNG і планшэты LENOVO.

Лепшы вучань «Наланда-2017» будзе ўзнагароджаны 7-дзённай паездкай у Дубай на дваіх з цалкам аплачанымі пералётам, пражываннем і харчаваннем!

Еўрапейскі цэнтр дыстанцыйнай адукацыі «Наланда» цэніць уклад настаўнікаў у падрыхтоўку да правядзення алімпіяды. Таму для матывацыі педагогаў-куратараў, якія зарэгістравалі вучняў на сайце www.nalanda.ac, створана дадатковая сістэма заахвочвання (падрабязней чытайце ў прыкладзенай да пісьма інфармацыі).

Лепшых куратараў чакаюць дыпломы, электронныя кнігі Kindle і планшэты LENOVO.

Самы актыўны куратар, які зарэгістраваў найбольшую колькасць вучняў, атрымае дыплом «Лепшы куратар года» і 2 пуцёўкі ў Дубай на 7 дзён (гатэль 5* з аплачанымі пералётам і харчаваннем).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.