МНС інфармуе!

Дата: 5 июля 2019 в 13:01
290 просмотров

Цікавыя і пазванавальныя экскурсіі

У Калінкавіцкім раёне поўным ходам ідзе акцыя «Канікулы без дыму і агню». У падраздзяленні МНС практычна штодня на экскурсію прыходзяць дзеці з прышкольных лагераў горада і раёна. Яны знаёмяцца з тэхнікай і абсталяваннем, даведваюцца чым даводзіцца займацца выратавальнікам. Работнікі МНС, у сваю чаргу, з задавальненнем расказваюць падрастаючаму пакаленню аб сваёй працы, паказваюць пажарную аварыйна-выратавальную тэхніку і абсталяванне. У ходзе гутаркі ратавальнікі таксама нагадваюць гасцям аб правілах паводзін на вадаёмах і ў лесе, распавядаюць, як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый. Найбольшае захапленне ў дзяцей выклікае магчымасць прымерыць на сябе баявую форму, патрымаць у руках абсталяванне, пасядзець у пажарнай машыне, ўключыць сігнальную сірэну і, вядома ж, «пастраляць» вадой.

Калінкавіцкія ратавальнікі спадзяюцца, што падобныя візіты, а галоўнае – веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці, надоўга застануцца ў памяці дзяцей і дазволяць ім пазбегнуць надзвычайных сітуацый у жыцці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.