Інтэрнэт-рэсурс КнігаСвет

Дата: 28 ноября 2016 в 19:28, Обновлено 28 ноября 2016 в 19:33
446 просмотров

Інфармацыйны ліст

 

Паважаныя калегі! Шаноўныя сябры!

Паведамляем вам, што Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Рэдакцыйна-выдавецкай установай «Выдавецкі дом „Звязда“» распрацаваны інтэрнэт-рэсурс «КнігаСвет». Новы праект накіраваны на сумеснае фарміраванне інфармацыйна-адукацыйнай прасторы праз разнастайнасць форм і спосабаў сеткавага ўзаемадзеяння, прапаганду нацыянальнай літаратуры і кнігавыдання, павышэнне чытацкай матывацыі і стымуляванне да асобаснага і інтэлектуальнага развіцця дзяцей і моладзі. Ён мае на мэце стварэнне ўмоў для шматвектарнага развіцця культуры чытання беларускага грамадства, інтэнсіфікацыі працэсаў, звязаных з выхаваннем кампетэнтнага, кваліфікаванага чытача на працягу ўсяго жыцця, а таксама для фарміравання і развіцця адкрытага інавацыйнага асяроддзя, арыентаванага на актыўнае ўзаемадзеянне ўсіх, хто зацікаўлены ў павышэнні прэстыжнасці літаратуры і чытання як нацыянальнай культурнай каштоўнасці.

Вялікую дапамогу ў фарміраванні кантэнту інавацыйнага рэсурсу «КнігаСвет» аказвае выдавецкі дом «Звязда», у прыватнасці літаратурна-мастацкі часопіс і адукацыйна-выхаваўчы інтэрактыўны праект для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў«Бярозка». Гэта самастойнае выданне, якое з 2015 года існуе ў адноўленым фармаце. У стварэнні часопіса непасрэдна ўдзельнічаюць школьнікі. Ёсць у ім і рубрыкі, якія зацікавяць настаўнікаў і бацькоў.

З вопытам выкарыстання часопіса «Бярозка» ў школах краіны (на ўроках літаратуры і пазакласных мерапрыемствах) вы можаце пазнаёміцца ў своеасаблівай творчай справаздачы ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Гродна»: http://zviazda.by/be/news/20161102/1478087419-byarozka-yak-styl-zhyccya. Цікавую інфармацыю пра выданне вы знойдзеце ў далучаным да пісьма файле.

Улічваючы, што фарміраванне ўстойлівага кола чытання, чытацкай культуры дзяцей і моладзі ў сучасны момант асэнсоўваецца не толькі як педагагічная праблема, але і як найважнейшы напрамак культурнай палітыкі нашай краіны, прапануем вам і вашым вучням паўдзельнічаць у развіцці інтэрнэт-рэсурсу «КнігаСвет» і далучыцца да чытання як нацыянальнай культурнай каштоўнасці разам з літаратурна-мастацкім часопісам «Бярозка».

 

З павагай

Адукацыйны цэнтр Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь,

рэдакцыя літаратурна-мастацкага часопіса для школьнікаў «Бярозка»

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.